top of page

Эдуарду Акуліну - 55 !


13 студзеня 2018 г. у Брылеўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная 55-годдзю вядомага беларускага паэта і барда Эдуарда Акуліна.

Аб творчых набытках паэта прысутным распавёў дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, кампазітар-песеннік Мікола Яцкоў, які адзначыў, што паэзія юбіляра вельмі глыбокая і надзвычай меладычная - таму яна вельмі лёгка ператвараецца ў песні. І такіх песен у Міколы Яцкова ў сааўтарстве з Эдуардам Акуліным ужо больш за трыццаць.

У падрыхтаванай відэапрэзентацыі прысутныя паслухалі песні Эдуарда Акуліна ў аўтарскім выкананні, а таксама песню "Я адзін, я адна" у выкананні Алы і Міколы Яцковых.

У бібліятэцы была разгорнута выстава, на якой месціліся кнігі Э.Акуліна з аўтографамі, нотныя зборнікі яго песен і дыскі з аўдыёзапісамі.

bottom of page